понеділок, 26 вересня 2011 р.

"Быть белорусом-2: взгляд иностранцев на нас и нашу страну"


Кірыл Жыватоўскі – эксперт па пытаннях доступа да інфармацыі. Каардынатар кампаніі “Еўропа для Ўкраіны”, юрыст, журналіст

Калі ўпершыню сутыкнуўся з Беларусьсю/беларусамі?
З беларусамі ўпершыню сутыкнуўся ў 2006 годзе. Арганізацыя, у якой я працаваў, ладзіла навучальны семінар для беларускіх журналістаў. Было вельмі прыемна паглядзець за жыццём і правіламі іншых журналістаў, не ўкраінскіх. 

Чаму/як зацікавіўся Беларусьсю?
Пасля ўдзелу ў гэтым семінары засталіся добрыя і сяброўскія стасункі з некаторымі ўдзельнікамі. Так разам мы перажывалі ўжо ўсё, што было з 2006 года – крызіс ды іншае. Супрацоўнічалі. Такім чынам што-нішто пра Беларусь я стаў ведаць болей, але меркаванне пра людзей добрае. 

 Што найбольш вабіць/цікавіць? Напрыклад, зьвязана з прафэсійнай дзейнасьцю, ці з пэўнымі нязвыкламі для тваёй краіны зьявамі ці людзьмі, з эмоцыямі, вобразамі?
Мне здаецца, што беларусы – нашыя браты, як і расіяне і іншыя пастсавецкія сябры. Цікавіць супрацоўніцтва і магчымасць вандраваць. Хочацца, каб мы жылі таксама ж добра як беларусы, каб у нас былі такія ж дарогі. Хачу пабываць на трактарным заводзе, аднак ня думаю, што гэтая мара ажыццявіцца. Хочацца паболей пакаштаваць страваў вашай кухні.

У гэтым праекце важна, каб беларусы зірнулі на сябе збоку, праз погляд іншаземцаў заўважылі штосьці, на што самі не зьвяртаюць увагу. Такім чынам, можа можаш назваць нейкія адметныя рысы беларусаў? Псіхалагічныя, мэнтальныя, сацыяльныя?
Мне здаецца, што вы крыху баязліўцы і па тэмпераменце бліжэй да балтаў. Гэта можа гучаць сувора, але зносінах, што я меў з беларускімі журналістамі, у мяне засталося менавіта такое ўражанне. Людзі недастаткова ўпэўненыя ў сабе,  хутчэй за ўсё гэта рэтранслюецца на ўсё грамадства. Але, ведаючы вашае становішча, скажу, што вы засталіся ў 90-х, асабліва ў плане свабоды. Вы можаце быць самай лепшай краінай, трэба проста змяніць уласнае адчуванне і пачаць перамены з сябе. 

Што выклікае зьдзіўленьне ( цінават шок:)) у Беларусі, а што наадварот вабіць, можа штосьці, чаго няма ў тваёй краіне?
Па-мойму, пытанне падведзенае да палітычных рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў вас. Нам украінцам, зрэшты, таксама няма чым хваліцца – арыштаваны былы прэм’ер, некаторыя міністры. Але ў нас пакуль не кранаюць простых людзей за выяўленне сваіх перакананняў. У астатнім, я хачу аднойчы здзівіцца пераменам у вашай палітыцы і грамадстве. Мне шкада, што ў вас зараз такія эканамічныя складанасці, але гэта праз непразрыстасць кіроўных працэсаў. 

У якую Беларусь хочацца вяртацца цяпер і захочацца ў будучыні?
У Беларусь, якая будзе чальцом Еўрасаюза. Бульбяным сэрцам Еўропы J !

Немає коментарів:

Я ЄВРОПА - телепроект про людей, які творять Європу в Україні